Спадчына: Дацкевіч Іван Трафімавіч
Аўторак, 07 Сакавік 2023 09:05
7 сакавіка 2023 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Івана Трафімавіча Дацкевіча (1938–2022), паэта, празаіка
Іван Трафімавіч Дацкевіч нарадзіўся 7 сакавіка 1938 г. у в. Сады Сямяціцкага раёна Беластоцкай вобласці (цяпер – тэрыторыя Польшчы). Бацька паходзіў з Камянеччыны, а маці – з в. Сцяброва, што на Жабінкаўшчыне, а пазнаёміліся яны ў далёкай Казані.Маці, Ганна Антонаўна Іванюк, з бацькамі выехала ў бежанцы ў Расію, куды перабраўся і Трафім Пятровіч Дацкевіч з першай сям’ёй – жонкай і двума дзецьмі. Аднак жонка захварэла і памерла, а Трафім ажаніўся з Ганнай.